Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Дзяржаўныя сімвалы

Дзяржаўныя сімвалы

У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" вызначана апісанне і парадак выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь

Государственный флаг Республики Беларусь

Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні флага. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні флага. Стаўленне шырыні сцяга да яго даўжыні - 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (охра) колер.

Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру.Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Шматколерная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

Многоцветное изображение Государственного герба Республики Беларусь

Двухкаляровая выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

Двухцветное изображение Государственного герба Республики Беларусь

Аднакаляровая выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь (сярэбраная)

Одноцветное изображение Государственного герба Республики Беларусь (серебряное)

Аднакаляровая выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь (залатая)

Одноцветное изображение Государственного герба Республики Беларусь (золотое)

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - кветкамі ільну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у падставе Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы "Рэспубліка Беларусь".Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь можа ўзнаўляцца ў шматколерным, двухколерным і аднакаляровым (сярэбраным і залатым) малюнку. Выпадкі размяшчэння шматколернай, двухколернай і аднакаляровай (сярэбранай і залатой) выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь вызначаюцца заканадаўствам.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, які выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» і іншымі заканадаўчымі актамі.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым або ў іншых вакальных, інструментальных або вакальна-інструментальных варыянтах. Пры гэтым могуць выкарыстоўвацца аўдыё- і відэазапіс, а таксама сродкі тэле-і радыётрансляцыі.

Пры вакальным і вакальна-інструментальным выкананні Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выконваецца поўнасцю, а пры яго інструментальным выкананні дапускаецца частковае выкананне – запеў і прыпеў адзін раз.

Пры афіцыйным выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прысутныя слухаюць (выконваюць) яго стоячы (мужчыны - без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, - у адпаведнасці з заканадаўствам).

У выпадку, калі выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь суправаджаецца ўзняццем Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, прысутныя, як правіла, паварочваюцца да Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: https://pravo.by/gosudarstvo-i-pravo/gosudarstvennaya-simvolika/gosudarstvennye-simvoly/ – Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь