Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2020

Свята беларускай мовы і фальклору “Грай!”

21 лютага 2020 года на асноўным будынку ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня” адбылося свята беларускай мовы і фальклору “Грай!”. У рамках свята былі прапанаваны наступныя мерапрыемствы:
кніжная выстава “Прапаную прачытаць”;
беларуская народная пляцоўка для гульняў “Карагод без турбот”;
сацыяльная акцыя па вуліцах горада “Размаўляй па-беларуску!”;
паэтычна-музычная вечарына “Мы ганарымся тым, што мы – беларусы”.

На працягу дня функцыянавала кніжная выстава “Прапаную прачытаць”. Сярод яе экспанатаў можна было знайсці перыядычны друк на роднай мове (“Вясёлка”, “Буся”), зборнікі і асобныя выданні твораў пісьменнікаў, ураджэнцаў Чэрвеня – Генадзя Аўласенкі, Івана Ярашэвіча, Мікалая Вяршыніна, Генадзя Рымашэўскага, Уладзіміра Адамовіча, Святланы Адамовіч, Уладзіміра Адамовіча , а таксама знаёмыя дзіцячыя прыгодніцкія творы, казкі, шэдэўры берарускай класікі – “Міколка-паравоз” Міхася Лынькова, “Палескія рабінзоны” Янкі Маўра, “Прыгоды Белай Мышкі” Аляксея Якімовіча, “Новая зямля” Якуба Коласа, “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, “Людзі на балоце” Івана Мележа і многія іншыя вядомыя творы. На працягу дня ўдзельнікі свята мелі магчымасць пагартаць старонкі любімых кніг, згадаць урыўкі са знаёмых казак, пазнаёміцца з новымі вершамі сучасных чэрвеньскіх паэтаў.

Навучыцца беларускім народным гульням “Ручаёк”, “Несцерка”, “Млын”, “Рушнічок”, “Конікі”, “Пастух і авечкі” дазваляла самым меншым удзельнікам свята беларуская народная пляцоўка для дзяцей “Карагод без турбот”. Падчас гульняў дзеці знаёміліся з беларускімі народнымі прыказкамі і прымаўкамі, абрадавымі святамі, запаміналі забаўлянкі, пацешкі, заклічкі, лічылкі, калыханкі. Менавіта яны нясуць у сабе вялікі пазнавальна-выхаваўчы патэнцыял да фарміравання інтарэсу ў падрастаючага пакалення да вывучэння фальклору.

Падчас правядзення свята творчая група прапанавала ўдзельнікам выйсці на вуліцы горада для апытання і арганізацыі фотарэпартажу ў рамках сацыяльнай акцыі “Размаўляй па-беларуску”. Сустракаючы жыхароў горада, удзельнікі акцыі прапанавалі адказаць на некалькі пытанняў: “Ці выкарыстоўваеце выбеларускую мову ў паўсядзённым жыцці?”, “Ці лічыце вы беларускую мову роднай?”, “Ці трэба вывучаць і ведаць беларускую мову сучаснай моладзі?”

Заключным мерапрыемствам дня стала паэтычна-музычная вечарына. Навучэнцы выконвалі вершы і песні на роднай мове, і смела падтрымлівалі словы арганізатараў “Я ганаруся тым, што я – БЕЛАРУС!”

Фотоотчет здесь