Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.01.2021

У Новы год з новымі перамогамі

У пачатку студзеня 2021 года былі падведзены вынікіXXIV Рэспубліканскай выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. Мэта гэтага традыцыйнага мерапрыемства – развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных беларускіх традыцый, выяўленне і падтрымка юных мастакоў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.

Рэспубліканская выстава-конкурс з”яўляецца вынікам правядзення рэгіянальных этапаў, якія адбыліся ў кожнай абласной і раённых установах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах сярэдняй адукацыі. На заключны этап выставы-конкурса былі прадстаўлены больш за 500 індывідуальных і калектыўных творчых работ навучэнцаў з усіх куткоў краіны. Творчыя работы выкананы ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, на выставе прадстаўлены аўтарскія лялькі, мяккія цацкі, сюжэтныя кампазіцыі і арт-аб”екты на калядную тэматыку і па матывах навагодніх казак, елачныя цацкі, навагоднія касцюмы, сувеніры і падарункі к Новаму году з розных матэрыялаў.

Самыя цікавыя, яркія і змястоўныя дзіцячыя работы рэспубліканскай выставы-конкурса будуць размешчаны ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі да 30 студзеня 2021 года. Сярод іх “Калядная каза” з тэкстылю навучэнкі аб”яднання па інтарэсах “Лянок” цэнтра творчасці Ганны Сушкевіч (педагог дадатковай адукацыі Блізнюк Алла Пятроўна), якая ў намінацыі “Навагодні персанаж” атрымала Дыплом III ступені. Мы віншуем навучэнку і педагога з першай перамогай у гэтым годзе і жадаем ў далейшым творчых поспехаў!

Анастасія Лойка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня”