Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2021

Няхай гучыць мова!

Жывая, песенная, разнастайная – усё гэта яна – наша родная мова. Паводле даследванняў ЮНЭСКА, беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай.

21 лютага мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта таму святу былі прысвечаны мерапрыемсты шостага дня у ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня”.

Педагогі цэнтра падрыхтавалі для навучэнцаў цэлы комплекс цікавых заняткаў, каб прывіваць любоў падрастаючага пакалення да роднай мовы, беларускага фальклору і неўміручай культурнай спадчыны, якую пакінулі нам продкі.

Пагартаць старонкі кніг вядомых беларускіх класікаў літаратуры можна было падчас наведвання кніжнай выставы “Прапаную прачытаць”. Акрамя таго, можна было ўзгадаць забытыя беларускія словы, выкарыстоўваючы прадстаўленыя слоўнікі.

Майстэрня боды-арту прымала ўсіх прысутных. Кожны з удзельнікаў імпрэзы мог размясць на сваім твары альбо руцэ нацыянальны арнамент ці сімвал Беларусі – васілёк, бусла, можна таксама было зрабіць надпіс “Я люблю Беларусь!”, “Беларускае – лепшае”, “Гучы родная мова!”.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі знаеміліся з развіццем беларускай мовы, кнігадруку, пісьменства на тэрыторыі Беларусі ў інтэрактыўнай форме – праз прагляд відэафільмаў, навучальныя гульні, пазнаваўчыя конкурсы. Найбольш спадабалася дзецям медыаазбука “Беларусь на фотакартках”.

На працягу дня працавала фоталакацыя “Запрашаем у госці!”, там можна было прымерыць нацыянальную беларусскую вопратку і галаўныя ўборы, і сфатаграфавацца на памяць.

Падпісчыкам афіцыйнай старонкі Цэнтра творчасці ў сацыяльнай сетцы Інстаграм можна было адказаць на пытанні віктарыны “Ці ведаеце вы родную мову!”. Першапачатковыя вынікі сведчаць – большасць разумее беларускую мову, але з цяжкасцю на ей размаўляе.

Працягнулася мерапрыемства развучваннем беларускіх гульняў “Косы”, “У мядзведзя на бару”, “У ката”, “Вяночак” і інш. Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні, паўтаралі радкі лічылак і скорагаворак, і нават прытанцоўвалі.

Закончылася свята абрадам здзяйснення жаданняў. Удзельнікі выканалі неабходныя абрадавыя рухі і павязалі стужкі перад уваходам ва ўстанову адукацыі.

Спадзяёмся, што падобныя мерапрыемствы абудзяць у дзяцей любоў і павагу да роднай мовы, а таксама інтарэс да вывучэння фальклорнай спадчыны нашага народа.

Фотасправаздача тут